Жыхары Тэль-Авіва расцягнулі перад прылётам Трампа на пляжы велізарны банер «Дзякуй!», каб ён быў бачны з самалёта
Самалёт з Дональдам Трампам прызямліўся ў аэрапорце «Бэн-Гурыён» у Тэль-Авіве.
У аэрапорце яго сустрэлі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху з жонкай, прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг, дачка амерыканскага прэзідэнта Іванка, яе муж Джарэд Кушнер, пасол ЗША ў Ізраілі Майк Хакабі, а таксама спецпрадстаўнік на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф.
На ўзлётна-пасадачнай паласе была расцеленая чырвоная дарожка, а кардоны ізраільскіх войскаў выстраіліся для прывітальнай цырымоніі.
Тэлеканал CNN апублікаваў кадры, знятыя з вышыні: перад візітам Трампа на пляжы ў Тэль-Авіве быў узведзены велізарны банер з надпісам «Дзякуй».
Далей плануецца:
- 10:45 — сустрэча з сем’ямі закладнікаў.
- 11:00 — выступленне ў Кнэсеце.
- 13:00 — ад’езд з Ізраіля і вылет у Шарм-аш-Шэйх.
- 13:45 — прызямленне ў Шарм-аш-Шэйху.
- 14:30 — удзел у мірным саміце ў Шарм-аш-Шэйху разам з прэзідэнтам Егіпта ас-Сісі і іншымі кіраўнікамі дзяржаў.
- 17:00 — ад’езд з Шарм-аш-Шэйха і вяртанне ў ЗША.
Сёння вызваляюць 20 ізраільскіх закладнікаў, якія засталіся жывымі, першыя сем ужо вызваленыя.
Чытайце таксама:
Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу