БЕЛ Ł РУС

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі

13.10.2025 / 15:3

Nashaniva.com

Як так атрымалася?

Мікіта Мелказёраў у тых самых жоўтых кроксах. Фота: інстаграм журналіста

Раней журналіст Мікіта Мелказёраў часта з'яўляўся ў запамінальных жоўтых кроксах. 

«Мне жонка казала: «Выкінь гэтыя кроксы, якія ўжо проста прахудзіліся». Легендарныя, як сказала Наста Роўда, жоўтыя кроксы. Хто я такі, каб спрачацца з Настай Роўда? Я падумаў, што сапраўды гэтыя кроксы шмат чаго пабачылі. Былі набытыя ў кавід, пераехалі са мной з Беларусі, пабачылі краін дзевяць, напэўна», — заўважыў Мікіта Мелказёраў у новым выпуску падкаста «Нешта будзе».

Ён расказаў, што жартам прапанаваў Музею новай Беларусі гэтую пару свайго абутку.

«Кажу: «Вам патрэбны экспанат?» І яны сказалі: так, давай».

На заўвагу Сашы Івуліна, што такі экспанат выглядае дзіўным у музеі, Мелказёраў адказаў:

«Чаму сукенка бчб-нявесты — гэта не дзіўна, а кроксы мае дзіўна? (…) Таксама мусяць быць нейкія журналісцкія артэфакты».

Як згадаў Мелказёраў, для музея ён запісаў відэа, у якім расказаў гісторыю сваіх кроксаў (таго патрабуюць правілы). Акрамя гэтага быў аформлены акт перадачы.

Чытайце таксама:

Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»

Любоў і нянавісць да Crocs: як гумовыя тапкі скарылі свет

Кроксы ад «Марка», мартэнсы ад «Праменя». Шукаем стыльны абутак беларускіх вытворцаў

Каментары да артыкула