Трамп і Зяленскі сустрэнуцца ў пятніцу
Кіраўнік Белага дома пацвердзіў, што ў пятніцу, 17 кастрычніка, мае намер сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме 18 жніўня. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images
Пра гэта Дональд Трамп заявіў падчас размовы з журналістамі на борце самалёта Air Force One, трансляцыя Белага дома
: Трамп адказаў сцвярджальна на пытанне пра тое, ці прыме ён Зяленскага ў Белым доме гэтай пятніцай. «Я думаю, што так. Так», — сказаў ён.
Прэзідэнт ЗША пасля кароткага адказу на гэтае пытанне падзякаваў і развітаўся з прэсай.
Раней Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што паедзе ў Вашынгтон 17 кастрычніка па запрашэнні амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.
Чытайце таксама:
Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне другі раз за два дні
Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»