БЕЛ Ł РУС

У фінале «Сваёй гульні» гульцы не змаглі адказаць на пытанне пра беларускае павер’е. А вы пра такое ведалі?

14.10.2025 / 9:29

Nashaniva.com

У расійскай інтэлектуальнай індывідуальнай тэлевіктарыне «Свая гульня», паказанай на НТВ 5 кастрычніка, у фінальным раўндзе гульцам выпала беларускае пытанне.

Скрыншот відэа НТВ

У трох турах тэлевіктарыны задаюцца пытанні з розных сфер жыцця, а гульцы набіраюць балы за правільныя адказы і губляюць за няправільныя.

У фінале гульцы выбралі тэму «Нячыстая сіла».

Вядучы Пятро Куляшоў зачытаў пытанне: «Згодна з беларускім павер’ем, Адам і Ева адважыліся паказаць Богу толькі палову сваіх дзяцей — тых, з кім паспелі зрабіць менавіта гэта. Астатніх схавалі: у гумне, у лесе, у балоце… Ад схаваных, маўляў, і паходзіць нячыстая сіла».

Скрыншот відэа НТВ

Двое гульцоў адказалі: «Пахрысціць», трэці: «Даць ім імёны». Вядучы агучыў правільны адказ: «Згодна з беларускім павер’ем, Адам і Ева паказалі Богу толькі тых дзяцей, якіх паспелі памыць. Адсюль і нячыстая сіла».

А вы ведалі пра такое наша павер'е?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула