БЕЛ Ł РУС

У сталіцы Інданезіі афіцыйна забароняць продаж і ўжыванне сабачага і кашэчага мяса

14.10.2025 / 17:0

Nashaniva.com

Улады Джакарты, сталіцы Інданезіі, рыхтуюць афіцыйную забарону на продаж і спажыванне мяса сабак і катоў. Пра гэта паведаміў губернатар горада падчас сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі «Інданезія без сабачага мяса».

Чыноўнік выказаў надзею, што ініцыятыву падтрымаюць заканадаўчыя органы Джакарты і што яна стане прыкладам для іншых рэгіёнаў краіны. Паводле яго слоў, пастанова павінна быць падрыхтаваная цягам месяца і будзе часткай мер па прафілактыцы распаўсюджвання шаленства ў сталічным рэгіёне.

Паводле даных арганізацыі «Інданезія без сабачага мяса», з 2013 года ў Джакарту штогод паступае каля 9 тысяч сабак на мяса, галоўным чынам з правінцый Заходняя Ява і Балі.

Арганізацыя вядзе кампанію супраць ужывання сабачага і кашэчага мяса з 2017 года. Менавіта дзякуючы яе намаганням першая такая забарона была ўведзена на востраве Балі, а пазней да ініцыятывы далучыліся і іншыя інданезійскія гарады.

Чытайце таксама:

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі

Кот прэзідэнта Інданезіі ўзяты пад дзяржаўную ахову

Прэзідэнт Інданезіі прылятаў да Лукашэнкі, каб пагаварыць пра ўгнаенні

Каментары да артыкула