З-за падзення дронаў на Гомельшчыне сілавікі прачасалі 72 гектары зямлі
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў паведаміў, што на тэрыторыі Беларусі правялі абследаванне 72 гектараў зямлі з-за выпадкаў падзення беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкама.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky
Падчас аператыўнай нарады ў Гомелі Іван Кубракоў адзначыў, што па просьбе старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко ў гэтай вобласці стварылі спецыяльныя групы з супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў.
Гэтыя групы сумесна з іншымі службамі праверылі больш за 72 тысячы гектараў сельскагаспадарчых зямель у пошуках магчымых месцаў падзення БПЛА. Якія былі вынікі гэтай працы, Кубракоў не ўдакладніў.
Чытайце таксама:
Пасля 16‑дзённага перапынку аднавіліся палёты расійскіх беспілотнікаў праз тэрыторыю Беларусі
Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў
Мінулай ноччу дроны зноў спрабавалі перасячы беларуска-польскую мяжу