БЕЛ Ł РУС

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу

15.10.2025 / 18:47

Nashaniva.com

У сувязі з тым, што сёлетняя квота на замежных рабочых у Літве хутка вычэрпваецца, на разгляд ужо прынялі каля паўтары тысячы заявак, з 15 кастрычніка прыпыняецца прыём новых заяў на працу для замежнікаў, паведаміў Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. 

Фота ілюстрацыйнае

Устаноўленая на 2025 год квота на працу ў Літве складае 24 830 чалавек і з пачатку года ахоплівае ўсе прафесіі і віды дзейнасці ва ўсіх сектарах эканомікі. Па стане на раніцу 15 кастрычніка было ўжо выкарыстана 20 502 квоты, а яшчэ 4 457 заявак разглядаліся.

Пасля таго як колькасць выкарыстаных квот і разгляданых заявак перавысіла ўстаноўлены ліміт, Міграцыйны дэпартамент больш не прымае новыя заяўкі.

Пасля вычарпання квоты дазвол на часовае жыхарства ў Літве для працы можа быць выдадзены толькі ў двух выпадках: калі заробак іншаземца не меншы за 1,2 сярэдняга месячнага брута-заробку па краіне (цяпер гэта 2 667,6 еўра), або калі прафесія іншаземца ўваходзіць у спіс прафесій з высокай даданай вартасцю, якія неабходныя Літве, — у гэтым выпадку мінімальны заробак складае 1 сярэдні па краіне заробак (2 223 еўра).

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу

Беларускія дальнабоі ў Еўропе: гарачая дыскусія ў сацсетках пра тое, у якой краіне яны зарабляюць найбольш і маюць найлепшыя ўмовы працы

З нядзелі на межах Беларусі запрацуе новая сістэма ўезду ў краіны ЕС. Як яна будзе працаваць?

Каментары да артыкула