БЕЛ Ł РУС

Другую бясплатную спробу ЭКА могуць пачаць у Беларусі з 2026 года

16.10.2025 / 7:11

Nashaniva.com

У Беларусі з 2026 года могуць пачаць прадастаўляць другую бясплатную спробу экстракарпаральнага апладнення. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

Доктар адзначыў, што ЭКА на бюджэтнай аснове — вельмі запатрабаваная мера падтрымкі.

«Зараз разглядаецца пытанне аб тым, што другая спроба экстракарпаральнага апладнення таксама будзе прадастаўляцца бясплатна. Я мяркую, гэта стане магчымым у наступным, 2026 годзе. Зараз уносяцца змены ў заканадаўства, пралічваецца матэрыяльная нагрузка. Пасля заканчэння гэтых працэсаў працэдура будзе запушчана», — расказаў Дзмітрый Лазар.

Усяго за чатыры гады дзеяння праграмы бясплатнай спробы ЭКА выдаткавана каля 22 млн рублёў.

За гэты час праведзена 6095 цыклаў экстракарпаральнага апладнення, і наступілі 2424 клінічныя цяжарнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула