БЕЛ Ł РУС

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе

16.10.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Беларусы ў Расіі засталіся без сувязі — на замежных сім-картах зусім перастаў працаваць мабільны інтэрнэт.

На вуліцах Масквы. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

На пачатку кастрычніка 2025 года расійскія мабільныя аператары пачалі ўводзіць так званы перыяд астуджэння для ўсіх уладальнікаў замежных сім-карт.

Меркавалася, што гэта будзе дзейнічаць толькі першыя 24 гадзіны пасля перасячэння мяжы Расіі. Абмежаванне павінна было дапамагчы ў барацьбе з дронамі, якія б'юць па расійскіх заводах і ваенных базах.

Але да сярэдзіны кастрычніка высветлілася, што сістэма не працуе, піша «Медуза». Большасці аператараў проста не ўдаецца зняць блакіроўку.

Абмежаванні тычацца не толькі мабільнага інтэрнэту, але і СМС-паведамленняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула