Зяленскі: Пуцін мяне ненавідзіць. У мяне аналагічнае стаўленне да яго
Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў, выступаючы перад журналістамі пасля перамоваў у пятніцу ў Белым доме з Дональдам Трампам.
Уладзімір Зяленскі з Андрэем Ермаком і Рустэмам Умеравым падчас перамоваў у Вашынгтоне. Фота з тэлеграм-канала прэзідэнта Украіны
«Пуцін ненавідзіць мяне. Мне здаецца дзіўным, калі яны спрабуюць забіць нас усіх, а ў мяне будзе іншае стаўленне да гэтага чалавека. У мяне аналагічнае стаўленне да Пуціна», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Чытайце таксама:
Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»
Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі