Вайна88

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі

Прэзідэнт ЗША па выніках сустрэчы ў Белым доме з Уладзімірам Зяленскім, дзе ён, хутчэй за ўсё, адмовіўся зараз даць Украіне ракеты «Тамагаўк», пракаментаваў у сацсетках вынікі сустрэчы. 

Win McNamee/Getty Images

«Сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім была вельмі цікавай і сардэчнай. Але я сказаў яму — як раней настойліва раіў і прэзідэнту Пуціну, — што пара спыніць забойствы і заключыць ЗДЗЕЛКУ! Дастаткова крыві праліта на межах, праведзеных вайной і адвагай. Няхай спыняцца там, дзе стаяць. Няхай абодва абвесцяць пра перамогу — а гісторыя рассудзіць! Больш ніякіх стрэлаў, ніякай смерці, ніякіх каласальных і непасільных выдаткаў. Гэтая вайна ніколі б не пачалася, калі б я быў прэзідэнтам. Тысячы людзей забіваюць кожны тыдзень — ХОПІЦЬ! Вяртайцеся дадому да сваіх сем’яў з мірам!»

Каментуючы гэта, Уладзімір Зяленскі сказаў, што менавіта ў гэтым і заключаецца яго задача — спыніць баявыя дзеянні.

Допіс Дональда Трампа дае больш глебы для аналізу, чым папярэднія заявы, зазначае Бі-бі-сі.

«З яго мы бачым, што Трамп вярнуўся да сваёй першапачатковай пазіцыі, згодна з якой у расійска-ўкраінскім канфлікце павінна наступіць спыненне баявых дзеянняў на цяперашняй лініі судакранання», — зазначае партал.

Першапачаткова ён прасоўваў менавіта гэтую ідэю, і Украіна была згодная, але на гэта не згадзіўся Уладзімір Пуцін, які хацеў спачатку напісаць вялікае мірнае пагадненне, — а пакуль яно пішацца, баявыя дзеянні могуць працягвацца. У пэўны момант Трамп згадзіўся з Пуціным, але цяпер пазіцыя амерыканскага прэзідэнта зноў змянілася.

Верагодна, менавіта гэтую пазіцыю ён будзе абмяркоўваць з Пуціным у Будапешце. І калі Пуцін не згодзіцца на гэты варыянт, то размовы пра «Тамагаўкі» могуць перайсці на іншы ўзровень.

Зараз Трамп не хоча даваць «Тамагаўкі» ў надзеі, што Пуцін згодзіцца.

Каментары8

  • Мір
    18.10.2025
    Пуцін не пагодзіцца. Будзе тыкаць ўсім у вочы сваёй Канстытуцыяй, куды раша-агресары-акупанты у 2023 годзе ўпісалі 4 вобласці Украіны. Якія яны акупавалі толькі часткова!
  • Donald Korzh
    18.10.2025
    Пацаны. Вы победили. Тормозните сегодня. Вы показали, что можете дать отпор. Навели движ на весь мир. Видосов хватит на тысячу лет вперёд.
  • Хрыч
    18.10.2025
    Ну это не полноценная замена "томагавков" но тоже ничего.Я бы на месте Зеленского был бы доволен

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць