БЕЛ Ł РУС

Памёр Мечыслаў Курыловіч

20.10.2025 / 16:3

Nashaniva.com

Сумная вестка прыйшла з Гродна. Пасля кароткай і цяжкай хваробы не стала вядомага мясцовага доктара і літаратара Мечыслава Курыловіча, піша «Гарадзенская праваабарона». Яму было 86 гадоў.

Мечыслаў Курыловіч. Фота: «Радыё Свабода»

Нарадзіўся Мечыслаў Курыловіч 17 лютага 1939 года у Гродне.

Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым доктарам у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гродне, а апошнія два гады перад пенсіяй — у Мурманску.

Як літаратар выдаў зборнікі вершаў «Тутэйшы», «Прыдарожная вярба», «Вчерашние святыни», «Матыў прынёманскіх вятроў».

Друкаваўся ў «Гродзенскай праўдзе», медыцынскай газеце «Эскулап», калектыўных зборніках паэзіі «Галасы», «Гнёзды слоў — словы гнёзд», рэгулярна ў альманаху «Новы Замак». Ягоныя вершы вылучаліся дасціпнасцю і аўтарскім гумарам. Быў аптымістычным і жыццярадасным чалавекам.

Чытайце таксама:

Памёр журналіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй

Каментары да артыкула