БЕЛ Ł РУС

У Лідзе 17‑гадовы падлетак стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў вока таварышу

23.10.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сярэдзіне мая.

Усё здарылася ў адным з інтэрнатаў, паведамляе абласная міліцыя.

У пакоі знаходзіліся двое падлеткаў: 16 і 17 гадоў. Малодшы падлетак дастаў з тумбачкі пнеўматычны пісталет, які набыў яшчэ два гады таму на маркетплэйсе. Ён вырашыў праверыць, ці працуе ён, змясціў у рукаятку сэрвісны балон для стральбы і накіраваў зброю ў бок суседа па пакоі.

Падлетак забыў, што яна зараджана металічным шаром. У выніку куля трапіла 17‑гадоваму хлопцу ў левае вока.

Медыкам удалося захаваць зрок падлетка, але траўма была даволі сур’ёзная. За нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па няўважлівасці заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула