БЕЛ Ł РУС

Беларусь не будзе прымаць удзел у Паралімпійскіх гульнях-2026

23.10.2025 / 20:0

Nashaniva.com

На спаборніцтвах не будзе прадстаўнікоў Беларусі ні ў адным відзе спорту, бо ў спартсменаў няма магчымасці прайсці кваліфікацыю і адабрацца на гульні па спартыўным прынцыпе, піша «Прэсбол».

Ілюстрацыйны здымак

Тое, што беларусы не змогуць удзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях, якія адбудуцца 6‑15 сакавіка 2026 года ў Мілане, уакладніў кіраўнік IPC Эндру Парсанс:

«Цяперашняя пазіцыя FIS, IBU і World Curling азначае, што спартоўцы і каманды з Беларусі і Расеі не могуць удзельнічаць у (міжнародных) спаборніцтвах, што робіць немагчымым іх адбор на зімовыя Паралімпійскія гульні.

Хоць Беларусь і Расея цяпер могуць удзельнічаць у спаборніцтвах па следж-хакеі, на гэтым познім этапе кваліфікацыі ўжо вызначыліся шэсць каманд-удзельніц адборачнага турніру ў лістападзе», — сказаў ён.

У верасні 2025 года IPC афіцыйна аднавіў Паралімпійскі камітэт Беларусі ў правах пасля працяглага бана.

Раней пра забарону на ўдзел у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях для беларусаў і расіян паведаміла Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту. Упершыню ў гісторыі беларусы могуць вярнуцца з Зімовай Алімпіяды ні з чым.

Чытайце таксама:

Упершыню ў гісторыі беларусы могуць вярнуцца з Зімовай Алімпіяды ні з чым

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе

Каментары да артыкула