Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі
Яго лічаць датычным да забойства маладой бухгалтаркі, якое адбылося 16 кастрычніка 2023 года.
Выява: gov.pl
Пасля доўгага расследавання справы, польская пракуратура абвінаваціла 33‑гадовага грамадзяніна Беларусі Эрыка Пятрова ў забойстве маладой бухгалтаркі Ізабэлы Р.Х., піша Interia.
Вядома, што забойства адбылося ў адным з цэнтральных варшаўскіх гатэляў 16 кастрычніка 2023 года — цела ахвяры знайшлі ў умары праз два дні. Жанчыну задушылі пятлёй. Ізабэлу лічылі зніклай без звестак з 13 кастрычніка таго ж года.
Іншыя падрабязнасці справы не раскрываюцца.
Паведамляецца, што Пятроў у кастрычніку 2023 года павінен быў пакінуць Польшчу. Цяпер ён можа знаходзіцца ў Беларусі.
Яму пагражае пакаранне ад 10 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.