БЕЛ Ł РУС

«Не гаварыць лішніх фраз». Каб пазбегнуць чэргаў на АЗС, касірам змянілі скрыпты продажаў

26.10.2025 / 14:37

Nashaniva.com

Пра новыя меры супраць чэргаў на аўтазаправачных станцыях распавялі на АНТ.

Прапагандысты, даішнікі, амапаўцы і іншыя шукаюць чэргі на АЗС, на барацьбу з якімі іх раптам кінуў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтыя чэргі, вынікае з рэпартажу АНТ, не надта атрымліваецца знайсці. Прапагандысты даводзяць, што на АЗС спрацавалі папераджальныя крокі. Але на АЗС робяць і рэальныя крокі.

Так, у эфіры тэлеканала паведамілі, што на АЗС дададуць супрацоўнікаў, да таго ж падвояць колькасць кас самаабслугоўвання.

Акрамя таго, на запраўках «узмацнілі інфармаванне кліентаў», заклікаючы іх да наведвання кафэ і крамы вызваліць калонку для іншых кіроўцаў.

А намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў раскрыў яшчэ адзін сакрэт свабодных калонак. Паводле яго слоў, цяпер калі аператар на запраўцы бачыць, што можа быць чарга, то не гаворыць лішніх фраз (па скрыптах продажу), каб зацікавіць кліента, а прымае ўсе меры для паскарэння абслугоўвання. То-бок, не прапануе кавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула