Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»
«Ніхто праехаць не можа, а яны каву п'юць».

Аляксандр Лукашэнка даручыў да панядзелка навесці жалезны парадак з чэргамі на аўтазаправачных станцыях. Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.
Звяртаючыся да прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, Лукашэнка спачатку пахваліў яго: «Ты правільна ўчора сказаў у інтэрв'ю — ні ў якім разе не пакрыўдзіць беларусаў. Рынак Беларусі — гэта святое», — сказаў ён.
Разам з тым да Лукашэнкі давялі, што людзі скардзяцца на чэргі: «Ужо некаторыя (чытаю): «Вы ведаеце, чэргі вялікія на АЗС»».
Лукашэнка расказаў, што «спачатку задаўся пытаннем, у чым прычына такой сітуацыі, і няўжо ўрад не выконвае даручэнне аб тым, каб унутраны рынак у дастатковым аб'ёме забяспечваўся палівам», цытуе яго БелТА.
Аднак, як аказалася, пытанне было ў тым, што акрамя запраўкі аўтамабіляў наведвальнікі АЗС карыстаюцца паслугамі кафэ. «Машыны паставілі папярок, ніхто праехаць не можа. А яны ў кафэ каву п'юць», — сказаў Лукашэнка.
Ён сказаў, што ў свой час людзі «літаральна патрабавалі», каб на кожнай запраўцы былі спадарожныя тавары і магчымасць, напрыклад, папіць кавы.
«Машыну паставілі. — «Прэзідэнт, прыйдзі, навядзі парадак!» Вы што там, з глузду з'ехалі? Вы прасілі? Прасілі. Я прыняў рашэнне — на кожнай запраўцы павінны быць спадарожныя тавары і кава. — «Сёння не можам пад'ехаць, заправіцца, таму што не там аўтамабілі стаяць…» — сказаў ён.
Звяртаючыся да дзяржсакратара Савета бяспекі, Лукашэнка папрасіў даручыць кіраўніку МУС навесці парадак у гэтым пытанні:
«Даручыце Кубракову, каб ён там да панядзелка навёў жалезны парадак».
Што гэта значыць, не ўдакладняецца.
Нядаўна ў тыктоку некаторыя беларусы скардзіліся, што на запраўках касіры занятыя падрыхтоўкай хот-догаў, а кіроўцы вымушаныя стаяць у чарзе, каб аплаціць паліва.
-
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне
-
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
-
Дзе на гэтых выходных у Мінску працуюць сельскагаспадарчыя кірмашы
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары