Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі
Украіна гатовая да мірных перамоў, але не збіраецца выводзіць свае войскі з дадатковых тэрыторый, як таго патрабуе Масква, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У каментарах для журналістаў, апублікаваных у аўторак, ён адзначыў, што гатовы праводзіць перамовы ў любым месцы, акрамя Расіі і тэрыторыі яе блізкага саюзніка — Беларусі, піша Reuters.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP
«Абсалютна відавочна, што мы падыходзім да дыпламатыі толькі з тых пазіцый, дзе знаходзімся цяпер. Мы не зробім ні кроку назад і не пакінем ніводную частку нашай дзяржавы, — сказаў Зяленскі. —І важна, што амерыканскі бок урэшце зрабіў гэта публічным сігналам: прэзідэнт Трамп выступіў з такой заявай».
Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што гатовы ўдзельнічаць у перамовах, у тым ліку ў Венгрыі, нягледзячы на рознагалоссі з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Віктарам Орбанам, які, па словах Зяленскага, «блакуе ўсё, што тычыцца Украіны».
«Калі будзе вынік — дык Божа благаславі, хай перамовы адбудуцца дзе заўгодна, — сказаў ён. — Амаль няма розніцы, толькі не ў Расіі, вядома, і дакладна не ў Беларусі».
Зяленскі таксама заклікаў заканадаўцаў ЗША прыняць больш жорсткія меры супраць Расіі пасля таго, як Трамп увёў санкцыі супраць дзвюх найбуйнейшых нафтавых кампаній краіны.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, ёй спатрэбіцца стабільнае фінансаванне ад еўрапейскіх саюзнікаў яшчэ на два-тры гады.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Ніякіх тэрытарыяльных саступак
Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ
Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»
Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным
Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне