Вайна

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Прэзідэнт ЗША заявіў, што падчас сваёй хуткай сустрэчы з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам спадзяецца абмеркаваць спосабы заканчэння вайны ва Украіне.

Сі Цзіньпін і Дональд Трамп. Фота: Andy Wong / AP

Трамп гутарыў з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта, які накіроўваецца ў Азію, дзе кіраўнік Белага дома мае намер правесці пяць дзён. Ён наведае Малайзію, Японію і Паўднёвую Карэю, а таксама возьме ўдзел у сустрэчы Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), якая ў нядзелю пачынаецца ў Куала-Лумпуры, паведамляе Бі-бі-сі.

Трампа спыталі, ці спадзяецца ён на дапамогу Кітая ў пытанні ўрэгулявання расійска-украінскай вайны.

«Мы б хацелі, каб Кітай нам дапамог з Расіяй, — адказаў прэзідэнт ЗША. — Мы ўвялі супраць Расіі вельмі вялікія санкцыі. Я думаю, гэтыя санкцыі будуць мець вельмі абавязковую сілу. Але я хацеў бы, каб Кітай нам дапамог».

Падчас нядаўняга саміту ЕС у Бруселі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кітай не зацікаўлены ў перамозе Кіева і паражэнні Масквы.

Журналісты таксама спыталі Трампа, ці не баіцца ён, што ўведзеныя ім супраць Расіі санкцыі прывядуць да эскалацыі з боку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Я так не думаю. Ён жа казаў, што яны не будуць мець такога ўжо вялікага ўплыву. Ён так кажа. Я не думаю, што ён мае рацыю ў гэтым пытанні. Пабачым, што будзе. Я думаю, што ён таксама хоча гэта скончыць», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць