БЕЛ Ł РУС

«Белавія» зноў пачне лётаць у Алматы

28.10.2025 / 21:2

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» рыхтуецца аднавіць прамое авіязлучэнне паміж Мінскам і Алматы — другім па велічыні горадам Казахстана. Запуск рэгулярных рэйсаў запланаваны на 18 снежня 2025 года, паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Ігар Чаргінец на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю новага кірунку ў Шры-Ланку.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Чаргінца, рашэнне аб вяртанні гэтага маршруту стала магчымым дзякуючы падтрымцы ўладаў Беларусі. Менавіта яны дапамаглі атрымаць усе неабходныя дазволы і ўзгадненні з казахстанскага боку.

Як сцвярджае кіраўнік «Белавія», гэтага моманту даўно чакалі, бо рэйсы ў Алматы нібыта заўсёды карысталіся вялікай папулярнасцю. 

Плануецца, што палёты будуць выконвацца двойчы на тыдзень — на сучасных самалётах Boeing 737-800, якія могуць перавозіць больш за 180 пасажыраў. 

На сённяшні дзень гэта будзе другі кірунак «Белавіі» ў Казахстане — разам з рэйсамі ў Астану. Авіякампанія адзначае, што актуальны расклад і кошт квіткоў будуць апублікаваныя дадаткова, пасля завяршэння ўсіх тэхнічных і юрыдычных працэдур.

Чытайце таксама:

«Белавія» адкрыла рэйсы на Шры-Ланку

Лаўроў назваў адмену санкцый супраць «Белавія» «круцельскай гісторыяй»

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым

Каментары да артыкула