БЕЛ Ł РУС

Колькасць машын на польскай мяжы перасягнула тысячу

29.10.2025 / 8:14

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 серады на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаяць 1095 легкавых машын і 22 аўтобусы.

У «Кукурыках» — 2880 грузавікоў.

Учора прэм'ер Польшчы Дональд Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць пераходы «Кузніца» і «Брузгі» з лістапада.

Літоўская мяжа закрыта з вечара нядзелі. Сёння ўрад Літвы павінен прыняць рашэнне ці адкрыць мяжу, ці закрыць на няпэўны тэрмін.

У «Беняконях» зараз стаяць 10 легкавікоў.

Чытайце таксама:

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?

Каментары да артыкула