Грамадства99

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?

Польскі прэм'ер Дональд Туск загаварыў пра магчымае адкрыццё двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра такую магчымасць казалі і польскія мытнікі.

«Брузгі — Кузніца» пасля закрыцця 9 лістапада 2021 года. Скрыншот: «Пул 4 рэгіён»

«Мы будзем гатовыя яшчэ сёлета, скажу больш, яшчэ ў лістападзе, адкрыць два памежныя пераходы, у Баброўніках і Кузніцы», — заявіў Дональд Туск, выступаючы на Форуме згуртаванасці і памежнага развіцця ЕС.

Магчымай датай адкрыцця гэтых пунктаў пропуску можа стаць 1 лістапада. Такую інфармацыю днямі атрымаў чалавек, які меў прыватныя кантакты з польскім мытнікам.

З яго слоў, мытнік паведаміў, што ў «Кузніцы» («Брузгі» з беларускага боку) усё гатова для адкрыцця. Мытнік сказаў, што папярэдне аднаўленне працы запланавана на 15:00 1 лістапада.

Польшча раней неаднаразова адкрыта казала пра ўмовы, пры якіх можа аднавіць працу зачыненых пунктаў пропуску. Так, напрыклад, «Баброўнікі — Бераставіца» зачынілі ў адказ на прысуд журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту.

Пункт пропуску закрыты з 10 лютага 2023 году. Першы выразны сігнал пра тое, што Польшча адновіць працу ў «Баброўніках», як толькі Пачобут выйдзе на волю, прагучаў яшчэ ў сакавіку 2023 года.

«Беларускі бок мае поўную яснасць у гэтым пытанні. Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — казаў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі

Летам 2024 года пра тое самае казаў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі. «Дата адкрыцця памежных пераходаў паміж Польшчай і Беларуссю залежыць ад таго, як доўга Анджэй Пачобут будзе знаходзіцца ў турме». 

Што да «Брузгоў», то іх закрылі яшчэ 9 лістапада 2021 года, калі беларускі бок дазволіў мігрантам штурмаваць пункт пропуску «Кузніца».

Таму вырашэнне праблемы з мігрантамі з’яўляецца другім пунктам, пра які палякі таксама адкрыта казалі, калі ішла размова пра аднаўленне працы двух пераходаў у Гродзенскай вобласці.

Згодна з данымі польскага боку, мігранты не перасталі спрабаваць незаконна трапіць у Польшчу, але колькасць такіх спроб, якія фіксуюць польскія службы, апошнім часам сапраўды зменшылася.

Калі яшчэ ў першай палове верасня фіксавалі каля 100 спроб, то апошнімі днямі не даходзіла і да 50. 

Напрыклад, 13 кастрычніка было 35, 22‑га — 48, 24‑га — 18, 26‑га — 28, а ўчора — 20 спроб.

Трэцяй умовай называюць супрацоўніцтва ў справе аб забойстве на мяжы польскага сяржанта Матэвуша Сітэка, учыненым 28 траўня 2024 года.

Каментары9

  • Імперыя Раманавых — здохла , імперыя бальшавікоў — здохла
    28.10.2025
    X-ray ,
    "«Мы будзем гатовыя яшчэ сёлета, скажу больш, яшчэ ў лістападзе, адкрыць два памежныя пераходы, у Баброўніках і Кузніцы», — заявіў Дональд Туск, "

    цудоўна !!! а маскоўцы казалі заўтра Берлін, Менск і Вашынгтон. Імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла , імперыя бальшавікоў — здохла , Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам!
  • дэкаланізацыя гэта справа Пазьняка , Лукашэнкі, i нас змагароў ?
    28.10.2025
    X-ray , і напісаў на імперскай мове, не Беларус ? ці дэкаланізацыя гэта справа Пазьняка , Лукашэнкі, i нас змагароў , а вам нічаго ў гэтым накірунку рабіць не трэба ?
  • дзе РБ адшукаць рэсурсы дзеля супраціву драпежнай імперыі ?
    28.10.2025
    Польшча & ЭЗ хоча, каб польскую мяжу перасталі штурмаваць нелегальныя мігранты.
    ок, a як Лукашэнка іх спыніць, калі іх масква дасылае ? дзе РБ адшукаць рэсурсы дзеля супраціву драпежнай імперыі ? , калі межы зачынены і Беларус над татальнымі санкцыямі , увесь гандаль з жахлівай , дэспатычнай афра- азіей . Трэба гуляць з Лукшэнакамі як гулялі з Тіто, тады не будзе мігрантаў на мяжы

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць