БЕЛ Ł РУС

«Такога ў свеце няма». Пуцін абвясціў пра выпрабаванні падводнага апарата «Пасейдон» з ядзернай устаноўкай

29.10.2025 / 15:21

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў, што 28 кастрычніка адбылося паспяховае выпрабаванне падводнага беспілотнага апарата «Пасейдон», абсталяванага ядзернай энергетычнай устаноўкай.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Пуцін заявіў, што падчас выпрабаванняў атамная ўстаноўка «Пасейдона» была запушчана, і апарат «прайшоў пэўную колькасць часу».

«Магутнасць «Пасейдона» значна перавышае магутнасць нашай самай перспектыўнай міжкантынентальнай ракеты «Сармат». Такога ў свеце няма», — сказаў Пуцін, заявіўшы, што апарат не мае аналагаў па хуткасці і глыбіні руху, яго нельга перахапіць. 

Гэтая заява прагучала на фоне паведамлення, зробленага днём раней, пра выпрабаванні крылатай ракеты «Буравеснік», якая таксама мае ядзерную энергетычную ўстаноўку, што тэарэтычна забяспечвае ёй неабмежаваны радыус дзеяння, і якая таксама, па словах Пуціна, не мае аналагаў. 

Пуцін таксама паведаміў, што міжкантынентальны балістычны комплекс «Сармат» неўзабаве паступіць на баявое дзяжурства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула