Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў
Як паведамляе выданне Mirror, прычына санкцый, накладзеных на беларускую тэнісістку Арыну Сабеленку міжнароднай федэрацыяй WTA — парушэнне правіл, якія абавязваюць спартсменак удзельнічаць як мінімум у шасці турнірах катэгорыі WTA 500 за сезон. Каб гэта патрабаванне не выконваць, павінна быць паважная прычына, напрыклад, траўма.
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images
Паколькі Сабаленка сёлета патрабаванне не выканала, то яна страціла 10 балаў на мінулым тыдні і яшчэ 120 пасля турніру ў Дубаі. Таксама ў яе забралі 400 балаў, заробленых на выніковым турніры WTA 2024 года.
Аналагічныя страты панесла і асноўная канкурэнтка Сабаленкі, польская тэнісістка Іга Свёнтэк, якая страціла больш за 170 балаў на іншых спаборніцтвах, а таксама 400 балаў з выніковага турніру.
Пад санкцыі трапілі і іншыя вядомыя тэнісісткі — амерыканкі Коры Гаўф, Аманда Анісімава і Мэдзісан Кіз.
Нягледзячы на гэта, Арына Сабаленка застаецца ўпэўненай лідаркай у сусветным рэйтынгу WTA. Раней паведамлялася, што яна ўваходзіць у топ-30 самых запатрабаваных спартсменаў 2025 года і займае пятае месца ў спісе самых высокааплатных тэнісістаў свету.
Чытайце таксама:
Сабаленка прайграла ў паўфінале турніру ва Ухані. Чацвёртага тытула не будзе
Сабаленка скончыць год першай ракеткай свету