БЕЛ Ł РУС

Аднаго з лідараў стачкама «Беларуськалія» вызвалілі з іміграцыйнай турмы ў ЗША

30.10.2025 / 1:52

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў паведаміў, што справа са зняволеннем аднаго з лідараў стачкама «Беларуськалія» Анатоля Бокуна ў іміграцыйнай турме ў ЗША вырашылася пазітыўна. 

Анатоль Бокун

«Толькі што суд у ЗША прыняў рашэнне вызваліць аднаго з лідараў стачкама «Беларуськалія» Анатоля Бокуна з іміграцыйнай турмы і даць яму прытулак.

Офіс Святланы Ціханоўскай быў на сувязі з адвакатам, падрыхтаваў ліст падтрымкі і я як дарадца па прававых пытаннях быў сведкам абароны па справе», — напісаў Леанід Марозаў.

Анатоль Бокун працаваў механікам аддзела згушчэння сільвінітавай узбагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўлення. Быў сустаршынёй стачкама «Беларуськалія».

Анатоль Бокун — адзін з тых, хто ад імя стачкаму вёў перамовы з кіраўніцтвам кампаніі Yara, каб нарвежскі партнёр разарваў кантракт з «Беларуськаліем» за рэпрэсіі супраць страйкоўцаў. У 2020—2021 гадах ён адбыў 100 сутак у ІЧУ ў Салігорску і Старых Дарогах.

Адміністрацыя «Беларуськалія» звольніла Бокуна «за парушэнне працоўнай дысцыпліны», аднак сам ён расцаніў гэта як адзін з прыкладаў рэпрэсій за іншадумства. Пазней Бокун эміграваў у ЗША і падаў дакументы на атрыманне палітычнага прытулку.

Інфармацыя пра тое, што Бокун змешчаны ў іміграцыйную турму, з'явілася ў канцы верасня.

Чытайце таксама:

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу

Каментары да артыкула