Грамадства33

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?

Пасля з’яўлення інфармацыі пра замарожванне ў Польшчы тэрмінаў разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года мясцовыя беларусы чарговы раз пачалі цяжка дыхаць: зноў ускладненні ў легалізацыі. Атрыманне міжнароднай аховы і раней было чэленджам — найперш у плане доўгага чакання, якое сёння ў сярэднім складае 15 месяцаў.

Варшава. Фота: LookByMedia

Насамрэч гаворкі пра поўнае прыпыненне разгляду спраў па міжнароднай абароне, як падумалі некаторыя беларусы, не ішло. Дакументы працягваюць прымаць і разглядаць у парадку іх падачы, замарожаны толькі заканадаўчы тэрмін, падчас якога яны мусяць апрацавацца.

Большай колькасцю дэталяў па тэме з «Нашай Нівай» падзялілася кіраўніца юрыдычнага аддзела Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Вольга Дабравольская. Фота: асабісты архіў

Заяву на міжнародную абарону беларусы могуць падаваць, як і раней, у падраздзяленнях памежнай службы і Упраўленні па справах іншаземцаў у Варшаве па адрасе Taborowa, 33.

З новымі ўводнымі замежнікі да 4 сакавіка 2026 года не могуць падаць скаргу на бяздзейнасць або зацягванне працэдуры чыноўнікамі.

«То-бок калі ў шэфа Упраўлення па справах замежнікаў раней было шэсць месяцаў на разгляд справы, і ён мог працягнуць працэс да 15 месяцаў, то цяпер ён гэтымі тэрмінамі не будзе абмежаваны. Але радыкальных змен для беларусаў і беларусак у сувязі з гэтым не чакаецца, бо і раней некаторыя справы не паспявалі апрацаваць за 15 месяцаў. Са зменамі ў заканадаўстве супрацоўнікі проста могуць не інфармаваць замежных грамадзян пра зацягванне тэрмінаў.

Галоўнае, што варта зразумець: зараз справы разглядаюцца, рашэнні выдаюцца. І неабавязкова яны будуць у працы 15 месяцаў ці даўжэй. Усё гэта вельмі індывідуальна і залежыць ад канкрэтнага кейса», — тлумачыць Вольга Дабравольская і дадае, што дакладна такая норма ўжо тры гады дзейнічае ў справах, якія разглядаюць ваяводы — па заявах на від на жыхарства.

Так ці інакш, заканадаўчыя новаўвядзенні б’юць па правах замежнікаў — заўважае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.

«Асноўнай праблемай робіцца адсутнасць магчымасці для беларусаў і беларусак абскардзіць бяздзейнасць або неабгрунтаванае зацягванне працэдуры. У выніку сама працэдура набывае няпэўны характар. Адсутнасць выразна вызначаных законам тэрмінаў стварае сітуацыю, калі супрацоўнікі маюць шырокі дыскрэцыйны прастор і фактычна могуць самастойна вызначаць час разгляду заяў. У цэлым назіраецца тэндэнцыя, якая выклікае заклапочанасць адносна псіхалагічнага стану, сацыяльнай стабільнасці і будучыні заяўнікаў».

З добрых навін — беларусам, якія падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы, могуць дазволіць кароткія выезды за мяжу пры наяўнасці віду на жыхарства і праязнога дакумента — чакаецца пісьмовае пацвярджэнне пазіцыі Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы на гэты конт. Вольга Дабравольская звярнулася з запытам ва Упраўленне па справах замежнікаў, і ЦБС праінфармуе пра вынікі дадаткова. Сёння ж беларусы ў чаканні абароны не могуць пакідаць межы Польшчы.

З 2019 года беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў у Польшчы. Па стане на 1 кастрычніка 2025 года амаль 146 000 грамадзян нашай краіны мелі дзейны дазвол на жыхарства ў Польшчы. Што тычыцца запытаў на надаванне міжнароднай абароны, то з 9 жніўня 2020‑га да 1 кастрычніка 2025 года па яе звярнуліся 15 792 беларусаў.

Цягам 2021‑2025 гадоў грамадзянам Беларусі было вынесена 12 264 рашэнні, у тым ліку 11 529 станоўчых (976 пра надаванне статусу ўцекача і 10 553 пра надаванне дадатковай абароны).

Каментары3

  • 90% бегунков не от чего защищать
    15.10.2025
    Отсидели по 15 суток.
  • Чем дольше, тем лучше
    15.10.2025
    Колхозников нм и среди украинцев хватает
  • цікава
    15.10.2025
    На фота з Варшавы свеціцца страеніе вельмі падобнае на Вежу Дома радыё, якая магла бы стаіць дамінантай беларускай сталіцы.

Цяпер чытаюць

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў6

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне17

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным5

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё1

Усебеларускі народны сход пройдзе 18‑19 снежня10

Сяргей Ціханоўскі сустрэўся з Івонкай Сурвілай ФОТАФАКТ36

Пад Гомелем пачынаюць будаўніцтва найбуйнейшых у Беларусі могілак6

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса6

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна20

Беларускі пасол расказаў, што чуваць пра беларуску, якая знікла ў М'янме1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў6

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць