БЕЛ Ł РУС

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу

30.10.2025 / 21:32

Nashaniva.com

Тэлеграм-бот @facement_bot, які займаўся дэананімізацыяй супрацоўнікаў МУС і КДБ, часова спыніў працу, паведамілі «Кіберпартызаны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Цяпер праводзіцца абнаўленне базы даных, паляпшэнне алгарытмаў і дадаюцца новыя функцыі. Падчас працэсу распрацоўкі выявілася, што прамежкавая версія праграмы апошнія дні выдавала няправільныя вынікі. Каманда распрацоўшчыкаў просіць прабачэння і абяцае хутка выправіць памылку.

Калі пры праверцы фота бот паказваў супадзенне на 100%, то «Кіберпартызаны» раяць паўтарыць пошук пасля выхаду новай версіі, бо такі вынік быў тэхнічнай памылкай — сапраўднае стопрацэнтнае супадзенне магчымае толькі для аднолькавых здымкаў.

Пра аднаўленне працы і запуску абноўленага бота «Кіберпартызаны» паведамяць на афіцыйным канале.

Чытайце таксама:

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Каментары да артыкула