Грамадства3131

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях

Праект Blackmap.org ствараўся дзякуючы злівам «Кіберпартызан» і выкарыстоўваўся для таго, каб ідэнтыфікаваць людзей, вінаватых у рэпрэсіях. Аднак цяпер ён не працуе — «Люстэрка» даведалася чаму.

Ілюстрацыйны здымак: МУС

У апісанні праекта гаварылася, што яго мэта — «ідэнтыфікаваць і пакараць усіх вінаватых у рэпрэсіях над свабоднымі грамадзянамі Беларусі». Стваральнікі сайта Blackmap.org адзначалі, што ён «не дазволіць ніводнаму вінаватаму сысці ад адказнасці і пакарання, усе будуць устаноўленыя, знойдзеныя і адданыя законнаму суду новай Беларусі».

Таксама на карце былі дадзеныя тых, хто тэлефанаваў у міліцыю з скаргамі і даносамі на ўдзельнікаў пратэстаў ці пакідаў электронныя звароты ў КДБ.

«Чорная карта» у 2024 годзе. Скрыншот: Blackmap Belarus, Telegram

Акрамя таго, на «чорнай карце» пазначылі байцоў «ПВК Вагнера» і беларусаў, якія ваююць ва Украіне ў складзе расійскай арміі, імёны якіх сталі вядомыя дзякуючы ініцыятыве «Хачу жыць».

Аднак цяпер рэсурс не адчыняецца. Даныя новай уцечкі «Кіберпартызаны» дадалі толькі ў тэлеграм-бот «Вока Змагара», але не на сайт.

«Працуем і ў агляднай будучыні працаздольнасць рэсурсу (ці, можа, нават усяго праекта) адновім. Патрэбны час», — перадала словы стваральніка праекта прадстаўніца «Кіберпартызан» Юльяна Шэметавец.

Па яе словах, прычына прыпынення працы сайта — недахоп фінансавых рэсурсаў. Ініцыятыва ацэньвае гадавыя патрэбы праекта так: 20 тысяч даляраў ЗША, каб «выжыць», 100 тысяч — каб «жыць і развівацца».

«20 тысяч — гэта проста сервер (софт плюс ліцэнзіі розныя) плюс сісадмін (на 0,25−0,5 стаўкі). Для жыцця і развіцця трэба яшчэ мець абсталяванне і людзей, якія б апрацоўвалі запыты (прыбраць/дадаць), іх вельмі шмат прыходзіць, плюс пошук, апрацоўка і аналіз звестак, плюс забеспячэнне поўнага цыклу бяспекі сайта», — патлумачыла журналістам «Люстэрка» Шэметавец.

Каментары31

  • барадзед
    23.10.2025
    1500 баксаў на месяц за статычны сайт з мінімальным бэкендам?
    якія ліцэнзіі, майскл і лінукс??
    што там рабіць 40 гадзін кожны месяц?
    я ў сябе на тэлефоне магу гэты сайт хосціць і раз на месяц заліваць новыя даныя бясплатна
  • Ну
    23.10.2025
    Дык данаціць кіберам, каб падтрымаць існаванне сайта? Зрабілі б можа нейкі мэтавы збор?
  • Nemo
    23.10.2025
    Дык, а ўсе гэтыя крыпты, ну там, няўжо круцейшыя айцішнікі з круцейшымі заробкамі не могуць утрымаць сайт? І што там за запыты прыходзяць, што іх вельмі шмат? То гэта не выкрадзеныя дадзеныя з патаемных сервераў, а база, створаная па запытах чытачоў? Неяк астатнім часам згодным хорам гучыць - дайця грошай, а рабіць няма каму.

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць