БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі

30.10.2025 / 22:18

Nashaniva.com

Увечары 30 кастрычніка ў 20:10 паводле літоўскага часу (21.10 паводле беларускага) рух самалётаў у аэрапорце Вільні быў часова прыпынены, паведаміла прэс-служба аэрапорта.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, рашэнне абмежаваць паветраную прастору было прынята з-за паветранага шара, які пралятаў у напрамку аэрапорта (або некалькіх шароў). Абмежаванні паветранай прасторы будуць дзейнічаць да 23:10», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Пасля апошніх інцыдэнтаў з паветранымі шарамі ў Літве затрымалі чатырох чалавек

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 545 шароў з кантрабандай і 50 дронаў з Беларусі

Для паветраных шароў з Беларусі ў Літву спрыяльны вецер дзьме 51 дзень у год

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Каментары да артыкула