Доля малаінвазіўных аперацый у Беларусі вырасла да 43%
Дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (МНПЦ) Алег Румо расказаў, што ў краіне ўзрасла да 43% (было 25%) доля малаінвазіўных аперацый. У асобных рэгіёнах такіх умяшанняў — 70%.
Фота ілюстрацыйнае
Аб'ём малаінвазіўных аперацый, якія з'яўляюцца найбольш сучасным і ашчадным метадам лячэння з меншай колькасцю ускладненняў, скарочаным тэрмінам знаходжання ў стацыянары і хуткай рэабілітацыяй, складае 43%. У асобных раёнах-флагманах працэнт гэтых аперацый даходзіць да 60-70%.
У найбліжэйшы час чакаецца пераход на новы ўзровень.
«Мы зможам падняцца яшчэ на адну прыступку — рабатычнай хірургіі. На сённяшні момант рабатычныя тэхналогіі — гэта таксама адзін з драйвераў малаінвазіўных умяшанняў, — дадаў Алег Румо. — Напэўна, у рэгіёны іх пакуль ставіць не мае сэнсу, але ў вядучых лячэбных установах такія рабатычныя комплексы павінны быць».
Чытайце таксама:
Упершыню ў Беларусі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы
Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна
Жанчыне, якой тэрмінова патрэбна аперацыя, не даюць дазволу на яе легчы