БЕЛ Ł РУС

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі

31.10.2025 / 17:22

Nashaniva.com

Гродзенскі абласны суд 31 кастрычніка асудзіў палітвязня Сяргея Чабоцьку паводле арт. 361‑1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса. Рэдактару папулярнага гродзенскага сайта S13 прызначылі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічыняў, піша «Вясна».

Пра прысуд паведаміла намесніца начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Людміла Герасіменка.

Паводле матэрыялаў справы, Сяргей Чабоцька

«сумесна з іншымі асобамі стварыў сайт S13 і аднайменныя рэсурсы, дзе публікаваліся заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, абраза прадстаўнікоў улады і паклёпніцкія сведчанні адносна прэзідэнта Беларусі».

Сам Чабоцька, як паведамляецца, сваёй віны не прызнаў.

Рэдактара блога S13 затрымалі 23 кастрычніка 2024 года. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «пікет» у інтэрнэце. Незадоўга да арышту стала вядома, што кантэнт S13 і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля сайт прызналі і «экстрэмісцкім фармаваннем».

Чытайце таксама:

s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

Уладальнік гарадзенскага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля 45 сутак арышту

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Каментары да артыкула