БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»

31.10.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Вайскова-марскія сілы Украіны паведамілі пра ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ у Расіі, які быў нанесены крылатымі ракетамі «Нептун». Акрамя таго, паведамляецца пра атаку на падстанцыю Навабранскую ў Бранскай вобласці. Абодва аб’екты забяспечвалі электраэнергіяй вайсковыя прадпрыемствы рэгіёну, таму іх пашкоджанне — сур’ёзны ўдар па лагістыцы расійскай арміі.

Скрыншот з відэа

У ноч на 31 кастрычніка жыхары Арла паведамлялі пра выбухі. Губернатар Арлоўскай вобласці пацвердзіў факт атакі: у выніку збіцця БПЛА абломкі, маўляў, упалі на тэрыторыю ЦЭЦ, пашкодзіўшы абсталяванне, якое забяспечвае электрасілкаванне.

Пацярпелых асобаў, як сцвярджаецца, няма, пажару таксама нібыта не было. Электраэнергія ў горадзе часова знікла, але яе пастаўкі ўжо амаль аднавілі.

Відэа з камер назірання сведчаць пра два ўдары па ЦЭЦ: першы — па адкрытым размеркавальным прыстасаванні, што выклікала адключэнне электрычнасці ў горадзе.

Арлоўская ЦЭЦ — найбуйнейшая крыніца генеравання электрычнасці і цеплазабеспячэння ў Арлоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?

У выніку атакі расійскіх дронаў у Сумах пацярпелі 11 чалавек, сярод іх — чацвёра дзяцей

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»

Каментары да артыкула