БЕЛ Ł РУС

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

3.11.2025 / 9:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён перакананы ў блізкім падзенні рэжыму венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура. Заяву Трамп зрабіў у інтэрв'ю CBS 2 лістапада.

Ніколас Мадура. Фота: AP Photo / Ariana Cubillos, File

Калі карэспандэнт спытала ў Трампа, ці лічыць ён, што «дні Мадура як прэзідэнта злічаныя», амерыканскі лідар адказаў, што менавіта так ён лічыць.

«Я б сказаў, так. Думаю, так», — сказаў Трамп.

Тым не менш, калі размова зайшла пра магчымасць пачатку наземнай аперацыі паміж ЗША і Венесуэлай, Трамп заняў больш асцярожную пазіцыю. І ён адмовіўся гаварыць журналісту, ці будуць наносіць ЗША наземныя ўдары па Венесуэле. 

Заява Трампа прагучала на фоне павышанай напружанасці і павелічэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Карыбскім басейне. ЗША ў гэты перыяд праводзілі шэраг удараў па суднах наркагандляроў, у выніку чаго загінулі дзясяткі чалавек.

Мадура, у сваю чаргу, абвінавачвае Вашынгтон у тым, што ён выкарыстоўвае абвінавачванні ў наркатэрарызме як шыльду для змены рэжыму і захопу багатых нафтавых рэсурсаў Венесуэлы.

Мадура нават папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула