У цэнтры Рыма двойчы абвалілася гістарычная вежа Конці
Частка вежы Торэ-дэі-Конці XII стагоддзя на плошчы Ларга Карада Рычы разбурылася падчас рэстаўрацыі. Чацвёра рабочых захраслі на верхняй частцы будынка, ратавальнікі пачалі пошук людзей пад заваламі. Праз паўтары гадзіны адбыўся другі абвал, праваахоўнікам давялося пашырыць зону ачаплення.
Фота: AP Photo / Domenico Stinellis
На гэты момант вядома пра чатырох пацярпелых.
З-пад завалаў ратавальнікі дасталі траіх рабочых. Двум аказалі дапамогу на месцы, 64‑гадовага мужчыну адвезлі ў бальніцу ў цяжкім стане. Яшчэ адзін рабочы, які, як мяркуецца, знаходзіцца пад заваламі, падае прыкметы жыцця.
Рух на прылеглых вуліцах перакрыты. Пракуратура Рыма пачала расследаванне. Сярод магчымых прычын абвалу разглядаецца разбурэнне апорных канструкцый.