Культура44

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум

Шляхецкая сядзіба канца XIX стагоддзя трапіла ў спіс закінутых аб'ектаў, якія падлягаюць зносу, без якой-небудзь увагі да яе гістарычнай і культурнай каштоўнасці. Цяпер мясцовыя чыноўнікі заяўляюць, што прыпынілі знос, але гэта не азначае, што адмовіліся ад яго.

Сядзібны дом у Задвор’і. Фота: poshyk.info

Пра тое, што панскі дом у былой сядзібе Кавалеўшчына, што цяпер у складзе вёскі Задвор’е, на паўночна-ўсходнім ускрайку Стоўбцаў, трапіў пад знос, расказалі мясцовыя жыхары выданню «Анлайнер». 

У 1950‑я гады на тэрыторыі сядзібы быў пабудаваны комплекс невысокіх будынкаў мясцовага дома-інтэрната. З канца 2000‑х гадоў яны сталі закінутымі і цяпер  знаходзяцца ў аварыйным стане. Мясцовыя ўлады вырашылі знесці часткова разбураныя будынкі і ачысціць кавалак зямлі ад закінутых пабудоў — сярод іх апынулася і сама шляхецкая сядзіба канца XIX стагоддзя.

«Мясцовыя жыхары перажываюць за яе лёс і хочуць дабіцца таго, каб будынак прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю і падоўжылі яму жыццё», — кажа мясцовая жыхарка Вольга.

Сядзібны дом у Задвор’і. Фота: Анлайнер

Чым унікальная сціплая на выгляд сядзіба?

Сядзібны дом у стылі класіцызму з порцікам на чатырох калонах быў пастаўлены каля 150 гадоў таму. Менавіта з гэтага месца, кажуць мясцовыя, пачалася гісторыя горада Стоўбцы, які быў заснаваны ў XVI стагоддзі родам Слушкаў. З 1729 года маёнтак перайшоў ва ўласнасць князёў Чартарыйскіх, якія паставілі замест драўлянага будынка мураваны.

Самым вядомым прадстаўніком роду быў Адам Ежы Чартарыйскі, які ў пачатку XIX стагоддзя займаў пасаду міністра замежных спраў Расійскай імперыі пры імператары Аляксандры I. Паводле адкрытых крыніц, менавіта Адам Чартарыйскі фундаваў будаўніцтва кафедральнага сабора Святой Ганны ў Стоўбцах.

Сядзібны дом у Задвор’і. Фота: Анлайнер
Сядзібны дом у Задвор’і. Фота: Анлайнер

«У Стоўбцах і раёне і так няшмат падобных славутасцяў, таму, калі сядзібу знесці, разам з ёй знікне частка гісторыі нашага горада і раёна. Ёсць два шляхі, як яе можна выратаваць: прызнаць вызначаным парадкам гісторыка-культурнай каштоўнасцю або знайсці інвестара, які возьмецца за яе рэканструкцыю», — кажуць мясцовыя.

Сядзібны дом у Задвор’і. Фота: Анлайнер

«Знос аб’екта прыпынены»

У аддзеле архітэктуры Стаўбцоўскага райвыканкама раёна патлумачылі, што пытанне аб зносе гэтага будынка застаецца адкрытым.

«Сапраўды, некалькі тыдняў таму пабудову планавалі дэмантаваць, але пасля таго, як вакол сядзібы ўзнялася актыўнасць і ўзнікла пытанне аб яе захаванні, мы прыпынілі працы на ўчастку. Ці прызнаюць аб’ект гісторыка-культурнай каштоўнасцю, пакуль невядома — гэта будзе вырашаць Мінскі аблвыканкам.

Мы прапанавалі людзям шукаць варыянты, як прадухіліць далейшае разбурэнне маёнтка з гісторыяй.

Магчыма, знойдзецца спонсар, які возьме на сябе гэтую адказнасць. Гэты аб’ект ужо быў прададзены ў 2012 годзе, але ўласнік ім не скарыстаўся, а пасля і зусім адмовіўся, таму сядзібу перадалі на баланс аддзела адукацыі Стаўбцоўскага райвыканкама. Пакуль, паўтаруся, знос аб’екта прыпынены», — растлумачылі ў райвыканкаме.

Як адзначаюць актывісты, чыноўнікі перакладаюць адказнасць за захаванне культурнай спадчыны на людзей, фактычна ўхіляючыся ад выканання ўкладзеных на іх заканадаўствам абавязкаў.

Эпідэмія зносаў ахапіла беларускую правінцыю некалькі гадоў таму. Пад знос ідуць любыя закінутыя аб'екты, якія знаходзяцца на балансе мясцовых органаў, не зважаючы на іхнюю каштоўнасць ці перспектыўнасць выкарыстання. Нярэдка для знішчэння старых трывалых будынкаў прыцягваюць нават падрыўнікоў. У абвешчаны Лукашэнкам «Год добраўпарадкавання» сітуацыя толькі пагоршылася.

Каментары4

  • Смургонец
    23.10.2025
    Ды ўсё пад знос, пад бульдозер! У нас што, грошай няма, каб з'ездзіць у Літву ці Польшчу і паглядзець там на гістарычныя помнікі? А тут зрабіць роўнае поле і лапаць на слупе павесіць.
  • Правильно!
    23.10.2025
    История началась в 1917 году. Все, что якобы было до этой даты, просто подделка!
  • відьмаявідьма
    23.10.2025
    вось так і домік у Драздах будзь якога чыноўніка не дадуць знесці

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць