БЕЛ Ł РУС

Францыі ўдалося выцягнуць двух сваіх грамадзян з іранскіх турмаў

4.11.2025 / 23:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон аб'явіў пра вызваленне французскіх грамадзян Сесіль Калер і Жака Парыса, якія правялі тры гады ў іранскай турме па абвінавачаннях у шпіянажы, паведамляе Euronews.

Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

Эмануэль Макрон у сацсетцы X напісаў:

«Вялікая палёгка — Сесіль і Жак нарэшце вызваленыя. Дзякуй усім, хто працаваў над гэтым складаным дыпламатычным пытаннем».

Вызваленне адбылося пасля інтэнсіўных перамоў паміж Парыжам і Тэгеранам, якія доўжыліся некалькі тыдняў.

Калер і Парыс былі затрыманыя ў маі 2022 года падчас турыстычнай паездкі ў Іран. Іх абвінавацілі ў шпіянажы на карысць французскіх і ізраільскіх спецслужбаў. 14 кастрычніка 2025 года іранскі суд прысудзіў Сесіль Калер 20 гадоў, а Жаку Парысу — 17 гадоў зняволення.

Макрон паведаміў, што французская пара ўжо выйшла з турмы Эвін у Тэгеране і цяпер накіроўваецца ў пасольства Францыі. Прэзідэнт Францыі назваў гэта «вялікай палёгкай і першым крокам» і падкрэсліў, што дыялог працягваецца, каб як мага хутчэй вярнуць вызваленых у Францыю.

Блізкія былых вязняў паведамілі, што пасля вынясення прысуду Сесіль і Жак былі на мяжы фізічных і псіхалагічных сілаў. Сястра Сесіль, Наэмі Калер, гаварыла, што ёй удалося пагаварыць з імі ўсяго восем хвілін па відэасувязі пад наглядам турэмнікаў і што гэта быў сапраўдны «сігнал трывогі».

Чытайце таксама:

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

Каментары да артыкула