Банк «Рашэнне» ўводзіць абмежаванні на зняцце гатоўкі
Банк «Рашэнне» з 12 лістапада ўводзіць ліміты на зняцце наяўных грошай з картак. Яны закрануць як бескантактнае зняцце грошай, так і зняцце з дапамогай плацежных сэрвісаў — Apple Pay, Samsung Pay, «Белкарт Pay», Swoo Pay.
Ліміт складзе 1000 рублёў, $350, €350 цягам аднаго дня. У прэс-службе паведамілі, што ён будзе дзейнічаць у банкаматах банка «Рашэнне» і банкаматах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі.
Яшчэ адзін банк уводзіць ліміт на зняцце гатоўкі. Правядзенне любых аперацый бескантактнага зняцця наяўных у прыладах банкаў, размешчаных за межамі Беларусі, будзе цалкам забароненае.
Калі трэба зняць больш грошай, давядзецца скарыстацца фізічнай карткай — пры гэтым па ёй будуць дзейнічаць стандартныя ліміты.
Нядаўна ліміты на зняцце гатоўкі ўвялі Беларусбанк і Прыёрбанк.