БЕЛ Ł РУС

Арменія дазволіла выехаць беларусцы, аб'яўленай лукашыстамі ў вышук

5.11.2025 / 20:23

Nashaniva.com

Арменія дазволіла выезд беларусцы Наталлі (імя зменена з меркаванняў бяспекі), якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных матывах, паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. 

Арменія. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Наша Ніва

Паведамляецца, што ў 2020 годзе жанчына ўдзельнічала ў мірных пратэстах і ўваходзіла ў кіраўніцтва аднаго з беларускіх чатаў, дзе абмяркоўвалі сітуацыю ў краіне. Пасля незаконнага затрымання і допыту Наталля была вымушаная пакінуць Беларусь.

У 2025 годзе, калі яна прызямлілася ў Арменіі падчас падарожжа, жанчыне паведамілі, што пакінуць краіну ёй нельга з-за міжнароднага вышуку па запыце рэжыму Лукашэнкі. У падтрымку Наталлі выступілі праваабаронцы, дабрачынныя арганізацыі і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, а таксама юрыдычныя арганізацыі як у Беларусі, так і ў Арменіі.

Дзякуючы намаганням дыпламатаў і праваабарончых структур Арменія выдала афіцыйны дазвол на выезд Наталлі. Яна пакінула краіну і прыбыла ў Еўрапейскі саюз, дзе цяпер знаходзіцца разам са сваёй сям’ёй у бяспечным месцы. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з Пашынянам у Парыжы

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе

Каментары да артыкула