БЕЛ Ł РУС

26‑гадовая мінчанка перадала махлярам 200 тысяч рублёў

6.11.2025 / 09:00

Nashaniva.com

Дзяўчыне патэлефанаваў невядомы пад выглядам работніка «Белпошты», паведаміў пра паступленне ёй пасылкі і папрасіў назваць код з SMS.

Праз некалькі хвілін з ахвярай звязалася ілжэсупрацоўніца аддзела кібербяспекі і запалохала, што ад яе імя зроблены перавод асобе, якая знаходзіцца ў вышуку. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, неабходна задэклараваць зберажэнні, паведамляе прэс-служба МУС.

Пацярпелая паклала ў скрынку звыш 200 тысяч рублёў і перадала кур’еру.

Акрамя таго, па ўказанні суразмоўцы яна ўстанавіла мабільны дадатак, паднесла сваю банкаўскую карту да смартфона, а затым здзейсніла банкаўскія пераводы, страціўшы ў суме яшчэ больш за 40 тысяч рублёў. Пасля ўсіх маніпуляцый з ёй перасталі выходзіць на сувязь.

Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула