БЕЛ Ł РУС

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні

6.11.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман паразважаў у эфіры «Еўрарадыё», навошта Лукашэнку спатрэбілася называць Пратасевіча даўнім супрацоўнікам беларускай разведкі.

«Ужо даўно беларуская ўлада лічыць, што некаторыя рэчы трэба вырашаць проста фармальнымі прастаўленнямі птушачак у таблічцы», — заўважыў аналітык Арцём Шрайбман.

Паколькі вызваленне Рамана Пратасевіча не зняло з Беларусі еўрапейскіх санкцый, накладзеных за прымусовую пасадку Ryanair, трэба было прыдумаць новае тлумачэнне:

«Вось, мы вызвалілі Сапегу і Пратасевіча, ну, што там яшчэ трэба? Ах, недастаткова? Ну, тады давайце скажам, што Пратасевіч быў наш, а не ваш насамрэч. Гэта, як бы, наш шпіён, і таму мы апазіцыянера не затрымлівалі. Я думаю, гэта так працуе. Проста такое ўяўленне, што праблема ў тым, што «мы апазіцыянера захапілі». Тады скажам, што ён не апазіцыянер», — патлумачыў сваё бачанне Шрайбман.

Аналітык падкрэслівае, што Пратасевіч ужо настолькі зламаны сістэмай, што ягоны статус не мае палітычнага значэння. Ён прызнаецца, што сам адчувае шкадаванне да блогера:

«Думаю, што гэта такая логіка, бо інакш, што іншага тут можна здабыць? Пратасевіч ужо прыніжаны настолькі гэтай сістэмай, ён ужо ў такой сітуацыі, што мне — чалавеку, які быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што Пратасевіч нагаварыў па тэлебачанні — ужо шкада гэтага чалавека. (…) Яго сапраўды ставяць у такія ўмовы, калі нават па-чалавечы на гэта балюча глядзець».

Па словах Шрайбмана, заява Лукашэнкі — вымушаны крок, бо папярэднія спробы выкарыстаць Пратасевіча не далі жаданага эфекту.

«Не думаю, што тут ёсць нейкі іншы палітычны разлік. Ужо, ведаеце, ён дастаткова даў інтэрв'ю і Сабчак, і Азаронку, каб ужо зразумець, што гэта не прыніжае апазіцыю ці дэмсілы, нікога не раскалвае. Ён ужо, як бы, у вашым лагеры. Таму гэта адзіная матывацыя, больш-менш умоўна рацыянальная, якую я магу за гэтам бачыць».

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках

Каментары да артыкула