Беларускі дальнабойшчык у Іспаніі трапіў у паліцыю з цэлым букетам парушэнняў
У іспанскай Севільі паліцыя затрымала 49‑гадовага грамадзяніна Беларусі, які ў стане моцнага алкагольнага ап’янення ехаў на грузавіку і зачапіў некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. Пра гэта паведаміла мясцовая служба надзвычайных сітуацый, піша сайт «Беларусь и мир».
Фота: facebook.com/emergenciassevilla
Інцыдэнт адбыўся на праспекце Авеніда-дэ-ла-Пальмера. Беларускі кіроўца, які кіраваў польскім фургонам, меў узровень алкаголю ў крыві, што ў чатыры разы перавышаў дапушчальную норму. Акрамя таго, ён доўга заставаўся за рулём без адпачынку і нават ужываў алкаголь падчас язды.
Высветлілася таксама, што ён перавозіў цяжкае абсталяванне, перавышаючы дазволеную вагу для транспарту, які рухаўся па цэнтры горада.
Паліцыя апламбавала грузавік, а кіроўцу даставіла ў пастарунак. Цяпер мужчына чакае рашэння суда.
Чытайце таксама:
П'яны беларускі дальнабойшчык ледзь не ўрэзаўся ў гандлёвы цэнтр у Польшчы. Яго дэпартавалі