У «спіс экстрэмістаў» дадалі прозвішча адной з палітзняволеных, вызваленых 11 верасня
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадало ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 15 чалавек. Цяпер у спісе ўжо 5957 прозвішчаў, прытым у ім апынулася і жанчына, якая ўжо амаль два месяцы як на волі і за мяжой.
Юлія Фенер. Фота: «Вясна»
Сярод новых фігурантаў спіса — 52‑гадовая Юлія Фенер, грамадзянка Вялікабрытаніі беларускага паходжання. У жніўні 2025 года яе асудзілі на 7 гадоў калоніі па палітычных артыкулах, але 11 верасня яе разам з іншымі 51 палітвязнямі вызвалілі і выдварылі за мяжу. Тым не менш, у спісе насупраць яе прозвішча пазначана, што яна нібыта «адбывае пакаранне».
Юлію Фенер затрымалі ў сакавіку 2024 года пры ўездзе ў Беларусь. Яе абвінавачвалі ва ўдзеле ў дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак, і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Чытайце таксама:
Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?
Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў
Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся