БЕЛ Ł РУС

Пад Беразіном пенсіянер жорстка забіў лася і прыбіў ягоны чэрап з рагамі на дрэве

6.11.2025 / 19:19

Nashaniva.com

70‑гадовы жыхар Беразіна жорсткім спосабам забіў дарослага самца з вялікімі рагамі і схаваў яго мяса на сваім лецішчы. Але ўся справа неўзабаве выйшла наяў, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Як паведаміў Следчы камітэт, мужчына ведаў сцежкі, па якіх ласі ходзяць да кармушак. У верасні ён зрабіў самаробную пятлю з металічнага троса, замацаваў яе на дрэве прыкладна на двух метрах вышыні побач са сваім лецішчам у вёсцы Рудня.

Праз некалькі дзён ён знайшоў у пастцы вялікага лася, які заблытаўся ў пятлі рагамі, і забіў яго. Мяса склаў у маразільніках дома, скуру і косці выкінуў у меліярацыйны канал, а чэрап з рагамі замацаваў на дрэве як трафей.

Падазрэнне адносна пенсіянера з’явілася ў кастрычніку. Супрацоўнікі Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі яго са зброяй і боепрыпасамі. Мужчына спрабаваў пераправіць мяса ў лес, каб схаваць доказы злачынства, але ягоны тайнік знайшлі.

Нанесеныя страты прыродзе былі ацэненыя ў 12 600 рублёў. Вядома, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Цяпер яму часова абмежавалі права на выезд з краіны, следства працягваецца.

Чытайце таксама:

Лістапад аб'явілі месяцам паляўнічага турызму

Браканьер застрэліў мядзведзяня, яму пагражае вялікі штраф і арышт

Беларускія гарады запаланілі лісы. Што адбываецца?

Каментары да артыкула