Грамадства11

Лістапад аб'явілі месяцам паляўнічага турызму

Лістапад у Беларусі аб'яўлены месяцам паляўнічага турызму, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Гаворка ідзе пра старт маштабнай праграмы мерапрыемстваў, закліканых прадэманстраваць унікальнасць гэтага віду турызму і яго значны ўклад у эканоміку рэгіёнаў.

Фота: Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў

У агенцтве падкрэслілі, што для правядзення месяца паляўнічага турызму распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў. Ён уключае правядзенне прэс-канферэнцый для СМІ, семінараў для спецыялістаў турбізнэсу, арганізацыю круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў улады, бізнэсу і грамадскіх арганізацый, удзел у міжнародных турыстычных выставах, а таксама конкурсы на лепшыя фота– і відэаролікі і дні адчыненых дзвярэй у паляўнічых гаспадарках і на базах адпачынку.

Паведамляецца, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для камфортнага і бяспечнага паляўнічага адпачынку. Гэтаму спрыяюць багатая фаўна (лось, дзік, алень, казуля, ліса, заяц, вавёрка і іншыя жывёлы забяспечваюць займальнае паляванне), разнастайныя ўгоддзі (ад шыракалістых лясоў да балот і рачных далін) і развітая інфраструктура з шматлікімі паляўнічымі гаспадаркамі і базамі адпачынку, якія прапануюць камфортнае пражыванне і харчаванне.

Каментары1

  • Мядзведзь
    04.11.2025
    “Дайце мне ружжо, я паеду таксама паляваць “ - казаў мядзведзь.

    Якія негуманны турызм! І гэта ў Еўропе? Ганьба

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў78

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў78

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць