БЕЛ Ł РУС

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход

7.11.2025 / 9:13

Nashaniva.com

Пасля сустрэчы ў Вільні збіраюцца прыняць рэзалюцыі і мемарандум.

Сход неабыякавых у Варшаве 21 чэрвеня 2025 года. Скрыншот: «Еўрарадыё»

Апаненты Святланы Ціханоўскай клічуць на чарговы «Сход неабыякавых», які мае прайсці ў Вільні 21 лістапада.

Зазначаецца, што мерапрыемства пройдзе ў фармаце канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, нацыянальна-арыентаваных сіл, ваяроў, а таксама грамадзянскіх дзеячаў і прадстаўнікоў дыяспары.

Па выніках канферэнцыі плануюць прыняць рэзалюцыі і мемарандум.

Папярэдні сход прайшоў у Варшаве 21 чэрвеня 2025 года, удзельнікі сварыліся з Франакам Вячоркам, нават станавіліся да яго спінай. Але ў той дзень была вызвалена група палітвязняў на чале з Сяргеем Ціханоўскім, таму мерапрыемства хутка сышло з парадку дня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула