Грамадства4040

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне

Сёння ў Варшаве адбываецца Сход неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Святланы Ціханоўскай на чале з Георгіем Дзмітруком («Беларуская хрысціянская дэмакратыя») і Яўгенам Вільскім («Народная грамада»). На сход запрасілі і дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку, але яго выступ быў перарваны крыкамі «Ганьба!». Таксама ўдзельнікі мерапрыемства развярнуліся да яго спінай.

Франак Вячорка быў вымушаны пакінуць сход і пракаментаваў «Нашай Ніве», што думае пра такі прыём.

Франак Вячорка на Сходзе неабыякавых. Варшава, 21 чэрвэня. Скрыншот з відэа «Еўрарадыё»

«Арганізатары форуму запрасілі мяне. Яны скардзіліся, што ім не хапае дыялогу і з Офісам, і з дэмакратычнымі структурамі, таму я адгукнуўся на прапанову далучыцца да івэнта — сустрэў шмат старых знаёмых, але большасць людзей я ніколі не бачыў раней. І ў нас была магчымасць пазнаёміцца асабіста».

Палітык адзначае, што, акрамя непрыемнага прысмаку ад інцыдэнту з крыкамі, які трапіў на відэа журналістаў, агулам у яго добрыя ўражанні ад мерапрыемства.

«Я правёў там гадзіны паўтары. І ў калідорах, і на ўваходзе да мяне падыходзілі розныя людзі, пыталіся, да каго далучыцца, каб да беларускай справы спрычыніцца. Многія проста не ведаюць, дзе якія арганізацыі працуюць, наша задача — гэта паказваць. Многіх я запрасіў на канферэнцыю Новай Беларусі і іншыя мерапрыемствы.

У сённяшніх складаных умовах трэба паляпшаць каардынацыю, а не шукаць вінаватых. Наконт саміх павёрнутых спінаў я не лічу, што гэта добрая практыка, гэта паказвае саміх удзельнікаў, тым больш яны самі запрасілі мяне паўдзельнічаць. Добра, калі людзі аб’ядноўваюцца і будуюць супольнасці, але важна, каб гэтае аб’яднанне было вакол справаў і агульных мэт, а не вакол унутраных разборак і таго, хто каго не любіць. Гэта тое, што я спрабаваў данесці».

Вячорка лічыць, што называць іх «апанентамі» няправільна.

«Апанент у нас адзін — лукашэнкаўска-пуцінскі рэжым, а ўсе, хто змагаецца за Беларусь — яны паплечнікі (ці патэнцыйныя паплечнікі). І паварочвацца спінамі адзін да аднаго ніяк не дапамагае справе. Трэба наадварот узмацняцца, даваць адно аднаму энергію, шукаць разам рашэнні праблемаў.

На сходзе было вельмі шмат прыстойных людзей, якім баліць за Беларусь, кожны з іх можа працаваць у сваім напрамку. І з тым, хто гэтага хоча, мы паразмаўлялі, пачулі адзін аднаго. Існуе нейкае ўяўленне, што Ціханоўская ўсё павінна за нас павырашаць, але многія праблемы, пра якія я чуў у калідоры, могуць вырашацца людзьмі на месцах — тым жа лістом альбо калектыўнай заявай, юрыдычнай кансультацыяй».

Франак Вячорка адзначыў, што тэрмінова пакінуў сход праз форс-мажор, які вымусіў яго аператыўна вяртацца ў Вільню, а не таму, што «спужаўся».

«Я нікога не баюся, рады размаўляць з усімі, незалежна ад палітычных поглядаў і сімпатый».

Каментары40

  • Жора
    21.06.2025
    Адзінае, што трэба атрымаць з Вячоркі-малодшага, гэта дакларацыю аб маёмасці, банкаўскіх рахунках і засвоеных грошах праз ягоныя "інфапоінты" і іншыя створаныя ім структуры - не толькі пасля 2020, але і за апошнія год 15. Гэтага будзе дастаткова, каб назаўжды паставіць крыж на ім як на публічнай асобе.
  • Vалик
    21.06.2025
    А все таки КГБ свою работу знает и делает. «Разделяй и властвуй» работает и в наши дни. Столько скандалов, митусни и дрязг за последние 5 лет белорусская оппозиция не знала за все 25. Срач правильных и неправильных по-ходу бесконечен. А хотя… Оппозиция ли жто вообще? Или грантососы обыкновенные делящие между собой тропинки к корытцу?!
  • Ну-ну
    21.06.2025
    Ганьба, ваяроў паставіць у адзін шэраг з Цапкалам? Моцнае Вы курыце, дзядзька...

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць