БЕЛ Ł РУС

«На якія патрэбы зноў збіраем? — На дварэц для Коленькі»

11.11.2025 / 20:32

Максім Сыраежка

Інфармацыя аб павелічэнні транспартнага падатку з новага года выклікала гарачую дыскусію ў інтэрнэце. Людзі абмяркоўваюць прычыны павышэння і вылучаюць забаўныя тэорыі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP/Photo Pavel Bednyakov

Найбольшую колькасць лайкаў (звыш 430) атрымала заўвага:

«Купіў на свае заробленыя грошы, каму што павінен!? Падаходны плачу, дарожны плачу».

На што каментатару адказваюць:

«Пакуль жывеш, усім вінен».

«Гэта не падатак на аўто, гэта падатак проста так», — выказвае меркаванне адзін з каментатараў. І з ім пагаджаюцца больш за 160 іншых гледачоў.

Яшчэ адзін каментатар звяртае ўвагу на вялікую колькасць падаткаў:

«А ў нашай краіне мы хоць за нешта не плацім? Паветра і тое аплачваем. У прадуктах падатак закладзены, у рэчах, таварах бытавой хіміі, вучобе, медыцыне, падаткі на зямлю і валоданне. Усё аплачваем у бюджэт, з нас здымаюць у з.п. падатак. Што мы яшчэ павінны?????»

На якія мэты падатак?

Нехта цікавіцца, на якія мэты пойдзе падатак. На што яму з гумарам адказваюць: «На дварэц для Коленькі».

«Нічога новага прыдумаць не могуць. Толькі падаткамі абкладаць», — наракае яшчэ адзін каментатар.

«Хутка за паветра будзе народ плаціць», — дадае іншы.

Навошта падымаюць?

Для каментатараў незразумела, з якой прычыны падымаецца падатак.

«З якога перапуду яны падымаюць?»

«Хоць бы хто-небудзь патлумачыў сумленна і лагічна, з-за чаго павышэнне, што змянілася, каб падымаць падаткі?!»

«Дажыліся, а з якога перапуду павялічваюць? Што змянілася, даходы народу выраслі?»

За што яшчэ можна ўзяць падатак?

Каментатары прапануюць, якія яшчэ можна ўвесці падаткі. Найбольшую колькасць ухваленняў набрала прапанова:

«Падатак на крэсла міністра я б увёў».

Іншыя прапануюць:

«Я б яшчэ тэлефонны падатак увёў».

«Чакаем бястранспартны падатак. А то чаго гэта пешаходы нічога не плацяць?»

Каментатары таксама звяртаюць увагу, што падатак пакуль не датычыць уладальнікаў электрамабіляў:

«Дзякуй богу, што ў мяне электрычка… Падаткі абышлі бокам) І гэта радуе) А ў каго гэтак жа!?»

Але яго расчароўваюць тым, што з 2026 года гэтая катэгорыя аўто таксама падпадзе пад падаткаабкладанне.

Людзі цікавяцца таксама, калі палепшае якасць дарог.

«Веласіпед цяпер не здаецца дрэннай ідэяй», — заўважае іншы карыстальнік.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя новыя стаўкі аўтамабільнага падатку на 2026 год

З новага года ўладальнікі электрамабіляў будуць плаціць транспартны падатак

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне

Каментары да артыкула