БЕЛ Ł РУС

«У вас жа той вар’ят-прэзідэнт». Як у Новай Зеландыі сустрэлі Ціханоўскую з камандай

7.11.2025 / 18:36

Nashaniva.com

Падчас аднаго з выступаў у Новай Зеландыі Ціханоўская прамовіла словы вітання і падзякі на мове маоры.

Фота: Офіс Ціханоўскай

З 3 па 7 лістапада Святлана Ціханоўская наведала Аўстралію і Новую Зеландыю. Гэта быў яе першы працоўны візіт у гэтыя краіны.

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў пра некалькі цікавых момантаў паездкі.

Падчас аднаго з выступаў у Новай Зеланды Ціханоўская прамовіла на мове маоры словы вітання і падзякі — што было нечакана для залы.

Маоры — гэта карэннае насельніцтва Новай Зеландыі. Па розных ацэнках цяпер маоры складаюць ад 17 да 20% насельніцтва краіны. Пачынаючы з 1868 года за маоры зарэзерваваныя месцы ў парламенце краіны (цяпер 7 з 120).

Падчас іншай сустрэчы міністр замежных спраў Новай Зеландыі Уінстан Пітэрс зацікавіўся беларускай вышыванкай Франака Вячоркі і стаў распытваць, што яна значыць.

«Гэта стала нагодай расказаць пра беларускую культуру, пра нашу нязгоду з нэакаланіяльнымі падыходамі і пра тое, якую цану беларусы плацяць за тое, каб бараніць сваё», — дзеліцца Кучынскі.

Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Новай Зеландыі Уінстан Пітэрс. Фота: Офіс Ціханоўскай

Ён згадаў таксама дыялог, які адбыўся ў аэрапорце Новай Зеландыі.

«Мясцовы супрацоўнік, паглядзеўшы на пашпарт, усміхнуўся: «Цікава, упершыню трымаю беларускі пашпарт, але чуў пра вашу краіну! У вас жа той вар’ят-прэзідэнт…» — «Былы, — адказаў я. — Былы прэзідэнт. А цяперашняя — вось, прыехала сустракацца з вашым урадам».

Чытайце таксама:

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ

Каментары да артыкула