Грамадства99

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ

Упершыню аўстралійскі прэм’ер прымае беларускага палітыка на такім узроўні.

Фота: Anthony Albanese / X

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Аўстралію сустрэлася 6 лістапада з прэм’ер-міністрам краіны Энтані Албанізам. Упершыню аўстралійскі прэм’ер прымае беларускага палітыка на такім узроўні.

Албаніз выказаў падтрымку беларускаму народу і беларускім дэмакратычным сілам. Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вайну Расіі супраць Украіны, падтрымку для рэпрэсаваных і санкцыйную палітыку. Святлана Ціханоўская заклікала адрозніваць рэжым і беларусаў, Беларусь і Расію. 

Яна падзякавала прэм’ер-міністру і ўраду Аўстраліі за прынцыповую пазіцыю ў падтрымцы Украіны і за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі.

Ціханоўская распавяла аб праблемах беларускай дыяспары ў Аўстраліі, а таксама супольных гістарычных сувязях. Абмеркавалі магчымасці наладжвання кантактаў з краінамі Ціхаакіянскага рэгіёна, а таксама Сінгапурам, Японіяй, і Карэяй.

На адным з фота ў руках у прэм'ера бачны бела-чырвона-белы бранзалет. Адкуль ён?

Фота: Офіс Ціханоўскай

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў, што падчас сустрэчы Ціханоўская заўважыла ў прэм’ер-міністра іншы бранзалет, падобны да ручной працы, і запыталася пра яго. Аказалася, гэта быў падарунак ад маленькай дзяўчынкі, якая наведвала парламент і зрабіла бранзалет для прэм'ера з ягоным імем.

Звычайна такія жэсты, як падарункі, па дыпламатычным пратаколе загадзя ўзгадняюцца. Але тут, кажа Кучынскі, быў прыдатны момант, каб зрабіць сімвалічны падарунак.

«Ціханоўская падарыла прэм’ер-міністру бранзалет з бела-чырвона-белым сцягам і коратка расказала гісторыю нашай сімволікі — пра БЧБ, «Пагоню», пра тое, што яна значыць для беларусаў і чаму гэтак важна захоўваць сваю гісторыю насуперак спробам рэжыму яе знішчыць.

Прэм’ер-міністр з вялікай цікавасцю ўспрыняў гэты жэст, сказаўшы, што пойдзе з ім на сесію пытанняў і адказаў у Парламенце, і паабяцаўшы насіць бранзалет як знак падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам».

Аўстралія ўваходзіць у групу G-20 найбольшых эканомік свету.

«Таму такая сустрэча мае асаблівую вагу, — кажа Кучынскі. — Сам факт, што перамовы прайшлі ў офісе кіраўніка ўрада, падкрэслівае прызнанне Святланы Ціханоўскай як абранай лідаркі беларускага народа і цікавасць Аўстраліі да лёсу Беларусі».

Каментары9

  • вынікі
    06.11.2025
    Ок, сустрэлася, зрабілі фота, што далей?
  • Перамога наперадзе
    06.11.2025
    вынікі, кожны робіць, што можа. Што зрабілі канкрэтна вы?
  • CNDB
    06.11.2025
    Перамога наперадзе, якія вынікі? Офіс Ціханоўскай - установа, каторая кантралюецца невядома кім і працуе за чорны нал. "OFFICE OF SVIATLANA TSIKHANOUSKAYA, VšĮ" - загугліце іх афіцыйную падатковую справаздачу за 2024 год. Калі раней (2021-23 гады) яны хоць нейкія межы прыстойнасці ўтрымлівалі і паказвалі на ўтрыманне 120-170 тысяч еўра, то цяпер уся гэтая кумпанія існуе афіцыйна ўсяго на 20 тысяч еўра ў год. Што, вядома ж, не пакрывае і месяца працы і адну вандроўку ў Зеландыю. А астатняе? Астатняе - чорны нал. Вось ён, вынік. Тут фінансавай паліцыі пара падключацца і тэрмінова спыняць крымінальнікаў, а не пра палітыку дыскутаваць. От я напісаў пра фінансавую празрыстасць і тым самым наблізіў беларускую палітыку да еўрапейскіх стандартаў. А што зрабілі Вы?

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве6

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве6

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць