БЕЛ Ł РУС

У Бярэзінскім запаведніку амаль суткі шукалі пенсіянерку, якая заблукала ў лесе

7.11.2025 / 22:26

Nashaniva.com

61‑гадовая жыхарка вёскі Слабада Докшыцкага раёна амаль суткі блукала па лесе. Жанчына пайшла ў ягады ў сераду ўдзень, але да вечара не вярнулася, і сваякі звярнуліся ў міліцыю.

Скрыншот з відэа

У пошуках удзельнічалі міліцянеры з сабакам, ратавальнікі і мясцовыя жыхары. Пошукі былі складанымі, бо давялося абследаваць тэрыторыю памерам каля 800 квадратных кіламетраў, а больш за палова гэтай плошчы — балоты. Месцазнаходжанне пенсіянеркі шукалі пешшу і з дапамогай квадракоптара.

Праз суткі жанчыну знайшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і інспекцыі. Медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася. Пенсіянерка падзякавала ўсім, хто ўдзельнічаў у яе ратаванні.

Дарэчы, падобны выпадак адбыўся тыдзень таму — у тым жа раёне знайшлі 65‑гадовую жанчыну, якая таксама заблукала ў лесе. Яе шукалі дзевяць гадзін.

Чытайце таксама:

У Лепельскім раёне з балота выцягвалі пенсіянерку, якая правяла там больш за суткі

«Надзеі не было знайсці яе жывой». 78‑гадовая беларуска чатыры дні правяла ў лесе без ежы і вады

Мінчук на «Лексусе», які таямніча знік і якога шукалі некалькі дзён, сам прыйшоў на запраўку пад Лагойскам

Каментары да артыкула